Каты-Ваяры Па-беларуску

Объявление

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Каты-Ваяры Па-беларуску » Пераклады » Пралог(Не поўны)


Пралог(Не поўны)

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

Эрын Хантэр
“Каты-Ваяры”
“Стань дзікім!”

Пралог
Месяц асвятляў гладкія гранітныя валуны, ператвараючы іх у срэбра.Цішыню парушалі толькі плёскат чорных хваляў і шэпат дрэў.
Раптам, цемра ўздрыгнула і заварушылася, і на скалы з усіх бакоў пачалі напаўзаць гібкія цёмныя цені.У месячным святле бліснулі востыя кіпцюры.Трывожныя вочы ззялі, як бурштын. І раптам, здавалася убачыўшы  спецыяльны сігнал, цені накінуліся адзін на аднаго – і скалы, быццам ажылі.
У цэнтры вар’яцтва з поўсці і кіпцюроў, моцны цёмна-буры кот прыціснуў сваімі страшнымі лапамі буйнога мармурова-рудога ката і урачыста падняў галаву:
- Жолуд! - крычаў ён. – Як ты пасмеў паляваць на нашай тэрыторыі?!Сонечныя Скалы належаць Перуноваму Племені!
- З заўтрашняга дня, Кіпцюр, гэта будзе яшчэ адным месцам палявання Рачнога Племені! – прашыпеў у адказ мармурова-руды кот. З берагу пачулася трывожнае мяўканне:
- Сцеражыцеся! Да Рачнога Племені набліжаецца падмога!
Кіпцюр павярнуўся і убачыў, як з цёмнай вады выходзяць мокрыя цёмныя цені. Воіны Рачнога Племені выйшлі з вады, і адразу ж рынуліся ў бой, нават не атрасаючыся.
Цёмна-буры кот паглядзеў на Жолуда:
- Вы плаваеце, як выдры,але ніколі лес не будзе належыць вам!
Ён паказаў іклы і кот,які знаходзіўся пад ім уздрыгнуў усім целам.
Адчайны крык Перуновай коткі прарэзаў шум бітвы.Рачны воін прыціснуў да зямлі чорна-бурую ваярку і ўжо цягнуўся сваімі ікламі да яе горла.
Кіпцюр пачуў крык і адпусціў Жолуда. Адным ударам лапы ён адкінуў воіна ад коткі.
- Хутчэй,Мышыная, бяжы! – загадаў ён і развярнуўся пысай да Рачнога праціўніка.
Мышыная ўскочыла на лапы і моршчачыся ад глыбокай раны на плячы, памчалася прэч.Затым Кіпцюр плюнуў ад злосці: Рачны кот разадраў яму нос.Кроў асляпіла яго на імгненее, але ён рвануўся наперад і ўчапіўся ў заднюю лапу свайго ворага. Рачны кот узвыў і паспрабаваў вызваліцца.
- Кіпцюр! – крыкнуў кот з рыжым хвастом, як у лісіцы.- Няма сэнсу супраціўляцца!Рачных воінаў занадта шмат!
- Не,Ярахвост! Перуновае племя ніколі не здаецца! – завыў у адказ Кіпцюр і ў адзін скачок аказаўся побач з Ярахвостам.- Гэта нашая тэрыторыя!
Кроў залівала яго чорную шырокую пысу. Ён нецярпяліва патрэс галавой, раскідваючы пунсовыя кроплі на скалы.
- Перуновае племя ведае аб тваёй храбрасці, Кіпцюр, але мы не можам страціць яшчэ больш воінаў,- працягваў настойваць Ярахвост.- Сіняя Зорка не чакала, што яе воіны сустрэнуцца з незлічоным полчышчам ворагаў.У на яшчэ будзе шанец адпомсціць за гэтую паразу.
Ён пільна паглядзеў у вочы Кмпцюру, потым лёгка ўскочыў на велізарны валун,які знаходзіўся каля лесу.
- Перуновае Племя, адыходзім! Адыходзім! – крычаў ён.
З фырканнем і рыканнем Перуновыя воіны сталі паслухмяна паццягвацца да Ярахвоста.
Рачныя воіны здзівіліся.Гэта для іх было поўнай нечаканасцю. Няўжо яны так хутка і лёгка выйгралі? Жолуд радасна закрычаў. Пачуўшы яго Рачныя воіны далучыліся да свайгонамесніка і пачалі святкаваць перамогу.
Ярахвост зірнуў на сваіх воінаў.Ён махнуў хвастом і ўсе Перуновыя каты схаваліся за дрэвамі пад Сонечнымі Скаламі.
Кіпцюр ішоў апошні. Ён замарудзіў крок і паглядзеў на залітае крывёю поле бітвы.Кот люта бліснуў сваімі  бурштынавымі вачыма. Пастаяў так трохі, а потым
скокнуў і знік у цёмным гушчары лесу, куды ўжо сышлі яго супляменнікі.

0

2

Клас!)

+1


Вы здесь » Каты-Ваяры Па-беларуску » Пераклады » Пралог(Не поўны)